27.04.2011 16:22
Архив

Галоўны рэдактар газеты "Наша Ніва" Андрэй Скурко мае намер адстойваць права на існаванне выдання ў судовым парадку. "Сам брэнд "Нашай Нівы" старэйшы за брэнд міністэрства інфармацыі. І ён усе гэтыя гады выжываў неяк. У нас такая пазіцыя, што мы вырашаем праблемы па меры іх паступлення. Вось у нас зараз ёсць праблема - мы будзем яе вырашаць", - заявіў ён.

Аб тым, што ўлады хочуць закрыць газэту, яму стала вядома 27 красавіка. «Як сітуацыя будзе развівацца далей — у залежнасці ад гэтага будуць нейкія наступныя крокі прадпрымацца», — цытуе галоўнага рэдактара «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

У цяперашні час наклад «Нашай Нівы» перавышае сем тысяч асобнікаў, каля 50% распаўсюджваецца па падпісцы. «Я думаю, што газета будзе выходзіць далей. Думаю, што не дойдзе да брутальнага закрыцця двух найбуйнейшых незалежных газет. Бо  для ўладных структур кантроль за полем СМІ — гэта шлях у нікуды», — адзначыў Андрэй Скурко.

Іскавую заяву мінінфарма ён назваў «палітычнай замовай», паведамляе БелаПАН. Так, газеце было вынесена тры папярэджанні, два з якіх — за артыкулы, звязаныя з расійскім фільмам «Хросны бацька» аб беларускім кіраўніцтве, а трэцяе — у сувязі з публікацыяй пра тэракт 11 красавіка ў Мінску.

Галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч таксама заявіў, што будзе адстойваць газету ў судзе. «Калі «Наша Ніва» і «Народная воля» патрэбныя грамадству, то абавязкова будуць выдавацца», — адзначыў ён.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, міністэрства інфармацыі Беларусі 25 красавіка падало іскавыя заявы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску дзвюх найбуйнейшых апазіцыйных газет «Наша Ніва» і «Народная воля».

Даведка: «Наша Ніва» — першая беларуская газета, была створана ў 1906 годзе. Міністэрства інфармацыі Беларусі створана на падставе пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 года.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс