Славакія будзе нарошчваць супрацоўніцтва з Беларуссю

03.09.2010 13:54
Архив Редакция

Славакія будзе нарошчваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў эканамічнай, адукацыйнай і турыстычнай сферах. Пра гэта заявіў 2 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята — Дня Канстытуцыі і гадавіны Славацкага нацыянальнага паўстання надзвычайны і паўнамоцны пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мар'ян Серватка.

Па словах дыпламата, аб інтэнсіўным развіцці адносінаў паміж краінамі сведчыць, у тым ліку, часты абмен візітамі. У прыватнасці, у 2009 годзе Беларусь наведаў міністр замежных спраў Славакіі, зімой 2010 года — міністр сельскай гаспадаркі ў суправаджэнні дэлегацыі прадпрымальнікаў. У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбыўся беларуска-славацкі бізнэс-форум, на першую палову 2011 года запланавана дзясятае паседжанне сумеснай па гандлёва-эканамічных і навукова-тэхнічных сувязях.

«Аб добрым супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Славакіі сведчыць і падрыхтоўка чарговых міжэмзээсаўскіх кансультацый, якія ў гэтым годзе могуць адбыцца ў Браціславе», — адзначыў амбасадар, перадае БелТА.
 
Пазітыўным прыкладам эфектыўнага ўзаемадзеяння, на думку Мар’яна Серваткі, з’яўляецца праект падтрымкі рэгіянальнага прадпрымальніцкага асяроддзя, які на працягу двух гадоў сумесна рэалізоўваўся славацкімі і беларускімі партнёрамі і на ажыццяўленне якога пасольства Славакіі ў Беларусі выдзеліла грант для Жылінскай рэгіянальнай гандлёва-прамысловай палаты.

Мар’ян Серватка падкрэсліў, што амбасада Славакіі ў Беларусі ўсяляк садзейнічае папулярызацыі славацкіх турыстычных магчымасцяў. Адным з мерапрыемстваў па садзейнічанні гэтаму была прэзентацыя тэрмальнага аквапарку Aqua City Poprad, курортаў Высокія і Нізкія Татры.

Амбасадар таксама паведаміў, што МЗС Славакіі выдаткавала мікрагранты на выданне граматыкі славацкай мовы для беларусаў. Акрамя таго, рыхтуецца манаграфія па славацкім фальклоры, славацкі размоўнік для турыстаў, у БДУ будзе функцыянаваць лектарат славацкай мовы, адзначыў дыпламат.

У сваю чаргу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі адзначыў высокі ўзровень беларуска-славацкага узаемадзеяння па ўсіх кірунках. Ён таксама падкрэсліў зацікаўленасць беларускага боку ў далейшым умацаванні ўсебаковых сувязяў.

Как вам новость?
Головоломки