Славенец на фуры пратараніў пад Мінскам восем аўто

16.08.2010 12:08
Архив Редакция

15 жніўня ў 6:25 кіроўца са Славеніі, які кіраваў грузавым аўтамабілем MAN з прычэпам "Крамер", заснуў за рулём і пратараніў восем легкавых машынаў. Аварыя адбылася за 20 кіламетраў ад Мінску ў Смалявіцкім раёне на трасе М1 (Берасце — мяжа з Расіяй). Пра гэта паведаміў інспектар дарожна-патрульнай службы Сяргей Ляшкевіч, які працаваў на месцы ДТЗ.

У выніку аварыі 2 легкавыя машыны цалкам згарэлі, астатнія атрымалі сур’ёзныя механічныя пашкоджанні. Ніхто з людзей не пацярпеў, бо ўладальнікаў аўтамабіляў, прыпаркаваных ля мосту праз Волму, у момант аварыі не было побач. У гэты час яны адпачывалі і рыбалілі на беразе ракі, перадае Першы канал беларускага тэлебачання.

«Не змяншаючы віны славенскага кіроўцы, магу сказаць, што гэтай аварыі цалкам можна было б пазбегнуць, калі б кіроўцы пакінулі свае аўтамабілі на ноч не на ўзбочыне, у зоне дзеяння знака «Спыненне забароненае», а на стаянцы, размешчанай за 300 метраў ад месца ДТЗ», — распавёў Сяргей Ляшкевіч.

Віноўніку ДТЗ, славенскаму кіроўцу, пагражае адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ад дзвюх да дзесяці базавых велічыняў (70 — 350 тыс. рублёў).

Как вам новость?
Головоломки