"Славнефть" прыняло рашэнне аб закрыцці прадстаўніцтва ў Беларусі

15.02.2011 12:44
Архив Редакция

У Мінску закрываецца прадстаўніцтва нафтагазавай кампаніі (НГК) "Славнефть", якая займае сёмае месца ў Расіі па аб'ёмах здабычы. Дадзенае рашэнне прыняў савет дырэктараў кампаніі. Акрамя таго, савет дырэктараў даручыў прэзідэнту "Славнефть" Юрыю Суханаву забяспечыць неабходныя мерапрыемствы па закрыцці прадстаўніцтва.

«Беларускае прадстаўніцтва зачыняецца ў рамках аптымізацыі дзейнасці кампаніі», — паведаміла дырэктарка дэпартаменту па сувязях з органамі дзяржаўнай улады кампаніі ААТ «Славнефть» Марыя Грыднева, перадае БелаПАН.

Рашэнне Савета дырэктараў уступіла ў сілу 14 лютага. «Юрыю Суханаву даручана забяспечыць неабходныя мерапрыемствы па закрыцця прадстаўніцтва ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам РФ і Рэспублікі Беларусь, і паведаміць аб гэтым адпаведным дзяржаўным органам», — распавяла Марыя Грыднева.

Беларускае прадстаўніцтва «Славнефть» было адкрыта ў кастрычніку 2006 года. У Беларусі «Славнефть» сумесна з урадам кіруе Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводам. Доля «Славнафть» у статутным капітале НПЗ складае 42,58%, ўрада Беларусі — 42,76%.
 
НГК «Славнефть» належыць «Газпром нефть» і ТНК-ВР, якія на парытэтных асновах валодаюць 98,95% акцый кампаніі і буйнымі пакетамі яе асноўных «дачок». Статутны капітал НГК «Славнефть» складае 4,75 млн. расійскіх рублёў і падзелены на 4,75 млрд. звычайных акцый намінальным коштам 0,001 рубля, паведамляе РБК.

Прадпрыемствы «Славнефть» у мінулым годзе здабылі 18,4 млн. тон нафты.

Как вам новость?