Следчай Байковай працягнулі тэрмін утрымання пад аховай

05.05.2010 11:03
Архив Редакция

Беларускі ваенны суд прызначыў дату слуханняў крымінальнай справы былога дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі Анатоля Грамовіча на 21 траўня. Следчую Генеральнай пракуратуры Святлану Байкову, якая расследавала дадзеную справу, могуць пратрымаць пад вартай да канца судовага разбіральніцтва.

Гэта апошняя крымінальная справа, якую расследавала Святлана Байкова, пакуль яе не арыштавала КДБ. Як паведамляе «Ежедневник», хутчэй за ўсё, менавіта падчас разгляду Беларускім ваенным судом дадзенай справы павінен вырашыцца лёс не толькі Анатоля Грамовіча, але і Святланы Байковай. Чакаецца, што менавіта суд дасць КДБ адсутных доказаў таго, што Байкова нібыта парушала закон падчас расследавання гучных крымінальных справаў.
За некалькі дзён да прызначэння даты слуханняў справы Анатоля Грамовіча КДБ перадаў генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу пастанову аб падаўжэніе тэрміну расследавання справы Святланы Байковай і ўтрыманні яе пад аховай. Калі Генпракуратура адмовілася падоўжыць тэрмін расследавання і ўтрымання пад аховай, КДБ вызваліла Святлану Байкову па раней прад’яўленым абвінавачанні, але тут жа прад’явіў новае.
Як раней паведамляў Тэлеграф, акрамя Анатоля Грамовіча, абвінавачанымі па гэтай справе праходзяць генерал КДБ у адстаўцы і былы намстаршыні ведамства Анатоль Зарэцкі, а таксама іншыя высокапастаўленыя асобы, у тым ліку дзясяткі супрацоўнікаў мытні. Следчыя мерапрыемствы праводзяцца таксама ў дачыненні да ўсіх членаў следчай групы Святланы Байковай.
Арышт Святланы Байковай выклікаў вялікі рэзананс. Яна была адзінай жанчынай-следчым Генеральнай пракуратуры, была ўзнагароджана Ордэнам Пашаны. Святлана Байкова таксама вядомая сваёй цвёрдасцю і прынцыповасцю пры расследаванні карупцыйных справаў.

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки