Следчы камітэт Расіі накіроўвае сваіх спецыялістаў у Мінск

12.04.2011 15:41
Архив Редакция

У сталіцу Беларусі выехалі супрацоўнікаў Следчага камітэту Расіі, паколькі ў іх ёсць досвед у расследаванні крымінальных спраў, звязаных з тэрактамі. Пра гэта 12 красавіка падчас сустрэчы з журналістамі заявіў намеснік генпракурора Беларусі Андрэй Швед, які ўзначальвае аператыўна-следчую групу, якая вядзе расследаванне выбуху ў мінскім метро.

Па словах Андрэя Шведа, у Мінску ўжо працуюць спецыялісты Федэральнай службы бяспекі Расіі. Аднак ён не змог ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю аб тым, што ў Беларусь накіраваныя эксперты Вялікабрытаніі і Ізраіля. «Мы зацікаўлены ў тым, каб любыя арганізацыі, любыя асобы, любыя дзяржавы аказалі нам садзейнічанне», — цытуе намесніка генпракурора БелТА.

Генпрокуратура: мэтай тэракту была дэстабілізацыя абстаноўкі ў краіне

Ён не агучыў версіі, якія прапрацоўвае следства, але заявіў, што «мэтай гэтага жудаснага злачынства была дэстабілізацыя абстаноўкі ў краіне». Па словах Андрэя Шведа, тратылавы эквівалент выбухной прылады складае не менш за тры кілаграмЫ.

Кіраўнік аператыўна-следчай групы па расследаванні тэракту паведаміў, што на дадзены момант ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за трагедыю ў метро. Ён нагадаў, што па факце выбуху была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 289 КК Беларусі («Тэрарызм»).

Вядомыя прозвішчы 10 загінулых у выніку выбуху

Аператыўна-следчая група складаецца з работнікаў пракуратуры, КДБ і МУС, сказаў Андрэй Швед. Яны ўвесь час вядуць і следчыя дзеянні, і аператыўную працу. Так, было канфіскавана мноства рэчыўных доказаў. На дадзены момант падыходзіць да канца агляд пашкоджанага электрацягніка, вядзецца судова-медыцынская экспертыза целаў, устаноўлены асобы 10 з 12 загінулых.

У Мінск вылятаюць псіхолагі расійскага МНС

Дзесяць псіхолагаў МНС Расіі вылятаюць 12 красавіка ў Беларусь, каб аказваць экстранную псіхалагічную дапамогу пацярпелым і блізкім загінулых у выніку тэракту ў мінскім метро. Такую дапамогу яны будуць аказваць у тым ліку і падчас правядзення апазнання целаў.

Таксама расійскія спецыялісты прапанавалі метадычную дапамогу, яны збіраюцца падзяліцца з беларускімі калегамі вопытам работы з пацярпелымі ў надзвычайных сітуацыях.

МЗС Беларусі і Расіі збіраюцца разам расследаваць тэракт у Мінску

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Петрышэнка і ягоны расійскі калега Рыгор Карасін правялі 12 красавіка тэлефонныя перамовы па пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у расследаванні тэракту ў мінскім метро. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і друку МЗС Расіі.

«У ходзе гутаркі былі абмеркаваны пытанні аператыўнага ўзаемадзеяння расійскіх і беларускіх ведамстваў у расследаванні гэтай трагічнай падзеі, а таксама аказання неабходнай дапамогі пацярпелым», — адзначылі ў ведамстве.

Расійскія чыноўнікі выказалі спачуванні ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку тэракту.

Как вам новость?
Головоломки