Службовы сабака спыніў мясную кантрабанду

19.10.2010 11:38
Архив Редакция

У аўтадарожным пункце пропуску "Пясчатка" на мяжы з Польшчай берасцейскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні спынілі спробу незаконнага ўвозу ў Беларусь 200 кілаграмаў вэнджанага мяса. Як паведаміла выканаўца абавязкаў начальніка прэс-службы Берасцейскай памежнай групы Кацярына Паўлава, выявіў мясную кантрабанду службовы сабака.

Пасля таго як аўтамабіль Peugeot прыцягнуў увагу сабакі, памежнікі накіравалі машыну ў бокс для дэталёвага агляду. Выявілася, што прадпрымальны жыхар Берасцейскай вобласці арганізаваў у сваім аўтамабілі тайнікі ў нішы для запаснога кола, у падлозе салона і нават пад дном аўтамабіля, перадае БелТА.

Супрацоўнікі мытні ацанілі кантрабандны тавар у 1,5 млн. рублёў. Тавар і аўтамабіль коштам 15 млн. рублёў канфіскавалі. Цяпер правапарушальнік можа пазбавіцца і таго, і другога.

Как вам новость?
Головоломки