СМІ: Беларусь разварочваецца на Захад праз канфлікт з Расіяй

11.11.2010 13:22
Архив Редакция

Нямецкія аглядальнікі, якія наведалі 8 лістапада Беларусь, канстатуюць, што Беларусь была вымушаная пайсці на асцярожны разварот на Захад праз канфлікт з Расіяй. У сваю чаргу расійскія эксперты канстатуюць зніжэнне папулярнасці рэйтынгу беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі ў Расіі, у тым ліку сярод пспалітых грамадзянаў.

«За апошні час ад Лукашэнкі зыходзіць трэнд негатыву ў адносінах да Расіі. А апошнія ягоныя заявы аб імкненні Беларусі да збліжэння з Еўрасаюзам яшчэ больш павысілі негатыў чытачоў у дачыненні да яго, прынамсі, у Расіі. У Расіі вялікая частка выступае за інтэграцыю з Беларуссю», — заявіў намеснік дырэктара Цэнтру ўкраіністыкі і беларусістыкі МДУ ім. М.В. Ламаносава Багдан Бязпалька.

На думку эксперта, пазіцыі прэзідэнта Беларусі ў расійскіх СМІ будуць пагаршацца і надалей, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Так, у рэйтынгу названых прэзідэнтаў дзяржаў постсавецкай прасторы ў расійскіх СМІ за 1 — 31 кастрычніка 2010 года ў параўнанні з мінулым перыядам ў Аляксандра Лукашэнкі не дадалося ніводнага пункта. Што тычыцца рэйтынгу якаснай прысутнасці ў інфармацыйным полі кіраўнікоў дзяржаў постсавецкай прасторы, Аляксандр Лукашэнка апусціўся з 10-га месца на апошняе, 17-ае.

Эксперты: канфлікт Беларусі і Расіі — усяго толькі спектакль

Разам з тым эксперты Акадэміі Трэйдынг Masterforex-V перакананыя, што канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй можа быць усяго толькі своеасаблівым «спектаклем», у якім прэзідэнты дзвюх краін выконваюць свае ролі, а журналісты толькі «мімаволі ствараюць яму неабходны ажыятаж».

Па словах прадстаўнікоў акадэміі, мноства фактаў з сістэмы двухбаковых адносін, у тым ліку, з пункту гледжання глабальных геапалітычных працэсаў, кажа аб наігранасці канфліктнай сітуацыі.

Эксперты акадэміі звяртаюць увагу на тое, што цяперашні канфлікт — далёка не першы. «Рэгулярны абмен «ласкамі» адбываўся паміж Лукашэнкам і прэзідэнтамі Расіі яшчэ і пры Ельцыне, і пры Пуціне», — цытуе кіраўніка зямляцтва трэйдараў і інвестараў Беларусі Дзмітрыя Францэвіча «Біржавы лідар».

На думку экспертаў акадэміі, цяперашні канфлікт з’яўляецца звычайнай асабістай непрыязнасцю двух лідараў. «Ні на ваенным, ні на эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін гэта моцна не адбілася», — лічаць эксперты.

Разам з тым, на думку экспертаў, гэты «найграны канфлікт» дазволіў беларускаму лідару сур’ёзна павялічыць свае шанцы на працяг прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. «З аднаго боку, ён здолеў унесці разлад ў шэрагі апазіцыі і выключыў магчымасць чарговы каляровай рэвалюцыі. З іншага боку, ён змог прыцягнуць на свой бок асобных еўрапейскіх палітыкаў, тым самым легалізаваць свой наступны прэзідэнцкі тэрмін», — перакананыя эксперты акадэміі. Па іх прагнозах, беларуска-расійскі канфлікт спыніцца адразу ж пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки