СМІ: Грузія і Малдова адраджаюць ГУАМ і клічуць туды Беларусь

17.08.2010 10:33
Архив Редакция

Прэзідэнты Грузіі і Малдовы дамовіліся актывізаваць намаганні па адраджэнні ГУАМ. Падчас візіту в.а. прэзідэнта Малдовы Міхая Гімпу ў Грузію, які завяршыўся 16 жніўня, ніякіх дакументаў падпісана не было. Аднак кіраўнікі дзвюх дзяржаў падчас асабістай сустрэчы дамовіліся ўдыхнуць новае жыццё ў арганізацыю, якая ў апошнія гады перажывае не лепшыя часы (у апошні раз прэзідэнты Грузіі, Украіны, Азербайджана і Малдовы збіраліся летам 2007 года).

Па дадзеных газеты «Коммерсант», у ходзе сустрэчы Гімпу і Саакашвілі абмеркавалі ідэю аб магчымым запрашэнні ў ГУАМ беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым афіцыйна ў МЗС Грузіі пакуль адмаўляюцца абмяркоўваць гэтае пытанне, называючы яго «занадта далікатным».У сваю чаргу, міністр замежных спраў Грузіі Грыгол Вашадзэ заявіў, што сябры ГУАМ «ні на хвіліну не спынялі працы па пошуку шляхоў развіцця супольнасці». «Арганізацыя жывая. Ёсць зацікаўленасць усіх краін рэалізоўваць эканамічныя, энергетычныя, транспартныя праекты. Гэта і стварэнне паўднёвага транспартнага калідору, і транзіт праз Грузію энерганосьбітаў з Азербайджана, і турыстычныя праекты», — растлумачыў кіраўнік грузінскай дыпламатыі.Па яго словах, кіраўнікі МЗС краін «чацвёркі» збяруцца восенню на палях сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку, каб вызначыць дату саміту ГУАМ і яго парадак дня, перадае Корреспондент.net.У той жа час у Расіі пакуль не бачаць перадумоваў для аднаўлення дзейнасці ГУАМ. І ў першую чаргу таму, што з гэтай арганізацыі, па сутнасці, выпала Украіна, якая пад кіраўніцтвам Віктара Януковіча зблізілася з Масквой і не дэманструе жадання аказваць гэтаму альянсу палітычную падтрымку.»Наколькі мы ведаем, Украіна не плануе выходзіць з ГУАМ, аднак нашы кіеўскія калегі выразна далі зразумець: для іх прыярытэтнай з’яўляецца эканоміка, а не палітыка. Але вось як раз буйных эканамічных праектаў у рамках ГУАМ мы не бачым», — цытуе выданне крыніца ў МЗС РФ.Відавочна, што і Міхай Гімпу з Міхаілам Саакашвілі таксама лічаць Украіну «слабым звяном» ГУАМ, і таму не супраць паспрабаваць замяніць яе на Беларусь, якая канфліктуе з РФ, рэзюмуе «Коммерсант».Нагадаем, у канцы красавіка прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што ў бліжэйшы час мае намер паставіць пытанне аб мэтазгоднасці членства Украіны ў Арганізацыі за дэмакратыю і эканамічнае развіццё (ГУАМ).

Как вам новость?
Головоломки