СМІ: Лукашэнка пагражае выйсці з Саюзнай дзяржавы

06.10.2010 09:30
Архив Редакция

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку непрызнання расійскімі ўладамі вынікаў выбараў кіраўніка дзяржавы ў краіне, Беларусь спыніць свой удзел ва ўсіх асноўных інтэграцыйных структурах постсавецкай прасторы. Аб гэтым заявіла крыніца ў Мінску. Кіраўнік Беларусі паабяцаў пакінуць Саюзную дзяржаву, СНД, АДКБ, Мытны саюз і іншае.

Паводле крыніцы, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што, калі яго прызнаюць нелегітымным, дык і ўдзел Беларусі ў названых аб’яднаннях таксама будзе нелегітымным, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Як раней паведамляў Тэлеграф, 4 кастрычніка крыніца ў Крамлі заявіла, што расійскія назіральнікі, якія будуць сачыць за ходам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, дадуць сваю «адэкватную» ацэнку ходу галасавання і яго вынікам. «Ацэнка неадэкватнай не павінна быць, яна заўсёды павінна адпавядаць рэаліям. Але паколькі ніколі нічога падобнага не заяўлялася з боку РФ на адрас Беларусі, то гэта заўсёды насцярожвае», — адзначыла ў сваю чаргу старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Как вам новость?