СМІ: на "Нафтане" адбыўся выкід шкодных рэчываў

27.12.2010 15:42
Архив Редакция

У некаторых беларускіх СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што ў ноч з суботы на нядзелю (25-26 снежня) на Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе ААТ "Нафтан" адбыўся выкід атрутных рэчываў. Па наяўнай інфармацыі, у выніку здарэння ў рэанімацыйнае аддзяленне Наваполацкай гарадской лякарні былі шпіталізаваныя шэсць чалавек.

Разам з тым афіцыйнай інфармацыі аб магчымым здарэнні ні ад ААТ «Нафтан», ні ад міністэрства па надзвычайных сітуацыях пакуль не паступала. У Наваполацкім гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях журналісту Тэлеграфа дадзеную інфармацыю таксама не змаглі ні пацвердзіць, ні абвергнуць.

Как вам новость?