СМІ: Іран купіў у Беларусі два комплексы С-300

04.08.2010 14:23
Архив Редакция

Іранскае інфармацыйнае агенцтва FARS паведаміла, што ўзброеныя сілы Ісламскай рэспублікі атрымалі чатыры зенітна-ракетныя комплексы СПА С-300, нягледзячы на адмову Расіі выканаць кантракт па гэтым узбраенні. Два з іх былі набытыя ў Беларусі. Паходжанне двух іншых не называецца.

FARS паведамляе таксама, што іранскія інжынеры разглядаюць магчымасць пачаць уласную вытворчасць комплексаў С-300, перадае NEWSru.co.il.

Інфармацыя аб наяўнасці ў Ірана ракетаў С-300 была апублікаваная на сайце farsnews.net (на фарсі) каля 9 раніцы. Неўзабаве рэдакцыя агенцтва Fars выдаліла гэтае паведамленне. Аднак інфармацыя паспела разыйсціся па міжнародных агенцтвах. У прыватнасці, яе перадрукавалі Associated Press і ІТАР-ТАСС. На дадзены момант пошукавая сістэма Google дазваляе выявіць «след» дадзенага паведамлення на сайце Fars.

Нагадаем, у красавіку на парадзе ў Тэгеране былі прадстаўлены новыя зенітна-ракетныя комплексы СПА, якія, па словах іранскіх вайскоўцаў, прадстаўляюць сабой «аналаг расійскіх С-300», але распрацаваны мясцовымі інжынерамі.

***
С-300 — зенітна-ракетная сістэма, прызначаная для абароны буйных прамысловых і адміністрацыйных аб’ектаў, ваенных базаў і пунктаў кіравання ад удараў сродкаў паветрана-касмічнага нападу праціўніка.

ЗРК здольны знішчаць балістычныя цэлі, тэарэтычна наносіць удары па наземных цэлях. Апошнія мадыфікацыі сістэмаў С-300 здольныя знішчаць самалёты суперніка на адлегласці 150 кіламетраў і вышыні да 27 кіламетраў.

Как вам новость?