Самалёты ВПС Беларусі працягнуць трэніроўкі да параду пад Мінскам

28.04.2010 17:53
Архив Редакция

Самалёты ВПС Беларусі, а таксама верталёты, перабазаваліся пад Мінск для далейшай трэніроўкі да параду дзявятага траўня ў гонар 65-годдзя Перамогі. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве абароны Беларусі. "Экіпажы самалётаў завяршылі трэніроўкі на базе сваіх вайсковых частак, і цяпер будуць рыхтавацца ўжо ў складзе паветранага эшалона", — расказалі ў прэс-службе мінабароны.

Авіяцыйная тэхніка, якая ўдзельнічае ў парадзе, перабазавалася на аэрадром Мачулішчы.

У ваенным ведамстве нагадалі, што падчас параду сваё майстэрства прадэманструюць лётчыкі пілатажнай групы «Белая Русь» на навучальна-баявых самалётах Л-39, а таксама экіпажы верталётаў Мі-8 і Мі-24, бамбавіка Су-24, штурмавіка Су-25, знішчальнікаў Су-27 і МіГ-29.

Как вам новость?
Головоломки