Сіманаў: Лукашэнка не знойдзе ў Азербайджане сур'ёзных аб'ёмаў нафты

03.06.2010 10:56
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не знойдзе ў Азербайджане сур'ёзных аб'ёмаў нафты, так як у Азербайджана няма вялікіх аб'ёмаў свабоднай нафты, якія б краіна магла даць. Пра гэта заявіў прэзідэнт Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Расіі Канстанцін Сіманаў, каментуючы візіт беларускага лідэра ў Азербайджан.

«На жаль, мы зноў пабачылі сапраўдны твар Аляксандра Лукашэнкі, — сказаў расійскі эксперт. — Спачатку ён кажа, што гатовы аднавіць узаемадзеянне з Расіяй, аддаўшы ёй на выгадных умовах беларускія НПЗ, а потым едзе ў Азербайджан шукаць нафту».

Па словах Канстанціна Сіманава, тут ізноў праяўляе сябе праблема пошлінаў на расійскую нафту. «Увядзенне пошлінаў аўтаматычна робіць пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь вельмі і вельмі дарагімі. І Лукашэнка, разумеючы, што патрапіў у пастку, ліхаманкава спрабуе выкруціцца з гэтай сітуацыі. А зрабіць гэта можна толькі адным спосабам: знайшоўшы альтэрнатыўныя крыніцы нафты», — адзначыў расійскі спецыяліст , перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

«Лукашэнка кінуўся ў Венесуэлу, аднак, паводле нашых падлікаў, расійская нафта ў любым выпадку таннейшая пры адсутнасці пошліны на яе, а пры яе наяўнасці з шэрагам умоваў можа быць таннейшай за венесуэльскую. Але тых аб’ёмаў, якія дае Беларусі Чавес, усё роўна не хапае. І цяпер Лукашэнка паехаў у Азербайджан, па вялікім рахунку, пераследуючы тыя ж старыя задачы: шантажаваць Расію альтэрнатывай нафтавых паставак, запэўніваючы, што ў Азербайджане ўжо «ўсё схоплена», і пастаўкі з гэтай дзяржавы могуць пачацца зусім хутка», — падкрэсліў Канстанцін Сіманаў.

Сіманаў: Расія можа пакараць Мінск рублём за цяперашнія паводзіны Лукашэнкі

Расейскі эксперт адзначае, што неабходна разумець, што азербайджанская нафта дастаткова запатрабавана на еўрапейскім рынку і што ўжо ёсць каналы паставак сыравіны ў рэгіён, да прыкладу, нафтаправод «Баку-Тбілісі-Джэйхан». «Гэта значыць, у Азербайджана няма вялікіх аб’ёмаў свабоднай нафты. Вядома, Баку з задавальненнем пагуляе ў гэтыя гульні, паказаўшы іншым спажыўцам, што жадаючых набыць у яго нафту вельмі шмат — вось і Лукашэнка тоўпіцца ля дзвярэй», — сказаў Канстанцін Сіманаў, дадаўшы, што Беларусі трэба набраць 20 млн. тон.

«За цяперашнія паводзіны Лукашэнкі Расія можа пакараць Мінск рублём і перагледзець умовы паставак нафты Беларусі, скарэктаваўшы аб’ёмы сыравіны, што пастаўляюцца бяспошлінна. Таму паездка ў Азербайджан стане надзіманнем шчок. Рэальных аб’ёмаў Лукашэнка там не атрымае», — лічыць расійскі спецыяліст.

Па словах Канстанціна Сіманава, калі кіравацца дадзенай логікай, то далей прэзідэнту Беларусі трэба ехаць у Казахстан. «Там ўзяць гэтыя аб’ёмы рэальней, аднак з лагістыкай сітуацыя больш складаная. Але, каб панадзімаць шчокі, яму можа дапамагчы і гэта», — сказаў расійскі эксперт, адзначыўшы, што «стратэгія Лукашэнкі заключаецца ў тым, каб паказаць Расіі, што Беларусь можа выжыць і без яе».

«Каб не быць галаслоўным, можна паглядзець аб’ём вытворчасці нафты ў Азербайджане. Паводле дадзеных 2008 года, яны выраблялі 44 млн. тон нафты ў год. Атрымліваецца, каб кампенсаваць расійскія аб’ёмы, Азербайджан павінен аддаць Беларусі недзе палову сваёй здабыванай нафты. Гэта нерэальна, бо азербайджанская нафта ўжо прыладжана», — падсумаваў Канстанцін Сіманаў.

Как вам новость?
Головоломки