Сіманаў: толькі дзеля Беларусі запускаць «Адэса-Броды» ніхто не будзе

13.07.2010 09:05
Архив Редакция

Пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь па нафтаправодзе "Адэса-Броды", які на дадзены момант працуе ў рэверсным рэжыме, немагчымыя. Пра гэта заявіў 12 ліпеня прэзідэнт расійскага Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Канстанцін Сіманаў. Пры гэтым расійскі эксперт выказаў меркаванне, што толькі дзеля Беларусі ніхто запускаць «Адэса-Броды» не будзе.

«Перашапачаткойвай ідэяй праекту «Адэса-Броды» быў новы канал доступу каспійскай нафты ў Еўропу. Гэта значыць танкер з Казахстана, напрыклад, павінен быў прыйсці ў Адэсу, далей грузіцца ў трубу, а потым ісці ў Еўропу. Сёння, каб выкарыстаць гэты маршрут у Беларусь, трэба, па-першае, разгарнуць гэтую трубу, запусціўшы яе ў аверсе, па-другое, нешта дабудаваць. Тэхнічна гэта будзе зрабіць цяжка», — цытуе Канстанціна Сіманава ІА «REGNUM-Беларусь».

Па словах расійскага эксперта, увесь аб’ём паставак Беларусь, натуральна, не возьме. «Гэта мае сэнс, калі часткова пастаўляць нафту ў Польшчу. Але каб яе пастаўляць, трэба яшчэ пракласці трубу, таму што да польскіх нафтаперапрацоўчых заводаў гэтая труба не дацягне. Таму без удзелу Расіі цяпер ідэю развароту трубы ніхто не падтрымае», — адзначыў спецыяліст.

Таксама, на думку Канстанціна Сіманава, пад пытаннем застаецца наступны момант: якую нафту збіраюцца пампаваць па нафтаправодзе Адэса-Броды: казахскую або венесуэльскую, бо яны цалкам рознай якасці.

Как вам новость?