Снапкоў абяцае неўзабаве адмяніць ліцэнзіі на 20 відаў дзейнасці

20.05.2010 18:00
Архив Редакция

"У наш час плануецца адмена ліцэнзавання яшчэ каля 20 відаў дзейнасці і адпаведных 60 складнікаў", — паабяцаў  міністр эканомікі Мікалай Снапкоў на пленарным паседжанні беларуска-казахстанскага дзелавога форуму 20 траўня ў Мінску.

На думку міністра, у Беларусі ўжо многае зроблена для таго каб «адміністрацыйная нагрузка на дзейнасць суб’ектаў гаспадарання зменшылася». У якасці пацверджання праведзенай працы Мікалай Снапкоў нагадаў аб тым, што «калі ў 2003 годзе колькасць відаў дзейнасці, якія падлягаюць ліцэнзаванню, складала каля 150, то цяпер 50», перадае БелТА.
Кіраўнік мінэканомікі адзначыў, што ў гэтай працы міністэрства кіруецца міжнароднымі рэкамендацыямі і, адмяняючы патрабаванні ліцэнзавання, імкнецца пазбегнуць «устанаўлення залішніх жорсткіх сертыфікацыйных патрабаванняў».

Как вам новость?