Снапкоў: Беларусь прымае ўмовы Расіі аб адмене нафтапошліны

21.10.2010 13:17
Архив Редакция

Беларусь прымае ўмовы Расіі аб адмене пошлінаў на нафту пры ўмове вяртання ёй пошлінаў на нафтапрадукты. Пра гэта заявіў у Мінску ў чацвер, 21 кастрычніка, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. "Як мы можам не пагадзіцца, калі ў аснове гэтай тэмы — роўныя ўмовы гаспадарання", — сказаў кіраўнік мінэканомікі.

«Гэта і ёсць тое, да чаго мы імкнемся», — дадаў Мікалай Снапкоў, перадае БелТА.

Па словах міністра эканомікі, гаворка ідзе «аб роўных умовах гаспадарання з пункту гледжання ўваходу нафты і выхаду нафтапрадуктаў для беларускіх і расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, міністэрства фінансаў Расіі распрацавала новы механізм спагнання з Беларусі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Масква гатовая адмяніць пошліны на сырую нафту, аднак у якасці кампенсацыі будзе атрымліваць мыты ад экспарту Беларуссю нафтапрадуктаў у поўным аб’ёме, распавёў намеснік кіраўніка мінфіна РФ Сяргей Шаталаў.

Как вам новость?
Головоломки