Снапкоў: Беларусь увойдзе ў Мытны саюз з першага ліпеня

04.06.2010 12:25
Архив Редакция

Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што апошняя сустрэча прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і першага віцэ-прэм'ера РФ Ігара Шувалава па Мытным саюзе была прадуктыўнай. Адказваючы на пытанне аб далучэнні Беларусі да МС з першага ліпеня, кіраўнік мінэканомікі сказаў: "Як міністр эканомікі, які разумее эканамічную неабходнасць гэтага працэсу, мяркую, што так".

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і віцэ-прэм’ера ўрада РФ Ігара Шувалава пацвердзіла тэзіс аб тым, што бакі маюць намер урэгуляваць спрэчныя пытанні і да першага ліпеня ўступіць у мытную прастору», — прыводзіць словы Мікалая Снапкова РИА «Новости».

Пры гэтым беларускі міністр не змог сказаць, хто менавіта цяпер будзе займацца ўрэгуляваннем рознагалоссяў паміж Беларуссю і Расіяй па пошлінах на нафту і нафтапрадукты. «Верагодней за ўсё, рознагалоссі будуць урэгуляваныя на тым узроўні, на якім яны могуць быць урэгуляваныя», — лічыць кіраўнік мінэканомікі.

Пытанне ж аб павышэнні пошлінаў на ўвоз у Беларусь фізічнымі асобамі патрыманых аўтамабіляў да расійскага ўзроўню Мікалай Снапкоў назваў вырашаным. Па яго словах, паміж краінамі Мытнага саюза «ёсць дамоўленасць, што гэта будуць выняткі».

У сваю чаргу міністр эканамічнага развіцця Расіі Эльвіра Набіуліна заявіла, што некаторыя іншыя рознагалоссі паміж краінамі Мытнага саюза пакуль застаюцца нявырашанымі, але яны не такія адчувальныя для дзяржаў-удзельніц МС і будуць вырашаныя да першага ліпеня. «Ёсць астатнія няўзгодненыя пазіцыі, але ў нас яшчэ ёсць пэўны час, каб да канца вызначыцца», — сказала кіраўніца МЭР РФ.

Как вам новость?