Снапкоў: у 2015 годзе беларуская зарплата дасягне 80% еўрапейскай

01.02.2011 15:12
Архив Редакция

Кіраўнік мінэканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што праз чатыры гады сярэдні заробак у Беларусі будзе раўняцца як мінімум 80% сярэдняга заробку ў бліжэйшых еўрапейскіх краінах. Пра гэта міністр паведаміў 31 студзеня падчас паседжання Саўміна, дзе абмяркоўваўся праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011-20115 гады. 

Для дасягнення гэтай мэты беларускія ўлады збіраюцца ў 1,62-1,68 разы павялічыць аб’ём унутранага валавага прадукту да 2015 года ў параўнанні з 2010 годам, перадае БелТА.

Міністр эканомікі таксама адзначыў, што для пераходу рэспублікі на інавацыйны шлях развіцця неабходна стварыць умовы па забеспячэнні годнага ўзроўню заробку эканамічна актыўнага насельніцтва.

Мясніковіч: рост заробкаў прывядзе да павышэння аплаты паслуг ЖКГ

Аднак, заўважыў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, рост зарплаты як мэта, не падмацаваы іншымі складнікамі, можа прывесці да тых жа праблемаў, якія былі раней — даходы насельніцтва будуць перавышаць рост прадукцыйнасці працы. «Заработная плата — гэта вытворная ад прадукцыйнасці працы. Зыходзячы з гэтага, заработная плата павінна быць заробленай», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Частка павышэння заробку выкліча павелічэнне аб’ёму аплаты жыллёва-камунальных паслуг, якія цяпер аплочваюцца шляхам перакрыжаванага субсідавання або датавання дзяржавай. «Мы плануем да канца пяцігодкі выйсці па аплаце насельніцтвам паслуг ЖКГ як мінімум на 60%, па электрычнасці і газе — на 100%, у тым ліку па інжынерных камунальных паслугах наблізіцца таксама да 100%. Гэта будзе ў пэўнай ступені ўплываць на выдаткі насельніцтва», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Как вам новость?
Головоломки