Снапкоў: у другім паўгоддзі інфляцыі не будзе

30.06.2011 15:03
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі прагназуе інфляцыю па выніках гэтага года ў межах 37-39% пры тым, што толькі за першае паўгоддзе яна ўжо дасягнула 33-34%. "Мы ацэньваем інфляцыю на ўзроўні 37-39% у гэтым годзе. Мы ўпэўненыя, што кошты збалансуюцца", — заявіў 30 чэрвеня міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

Акрамя таго, па словах міністра, для выхаду з валютнага і эканамічнага крызісу Беларусі неабходна знешняе фінансаванне ўсяго на 3 млрд даляраў. «Тры мільярды даляраў неабходна знешніх пазычанняў, у большай суме мы не бачым неабходнасці», — заявіў Мікалай Снапкоў, перадае АФН.

Аднак, паводле ацэнак экспертаў, для стабілізацыі беларускай эканомікі неабходна як мінімум 5 млрд даляраў. Паводле ацэнак міжнародных фінансавых інстытутаў, банкаўскіх аналітыкаў і незалежных экспертаў, для гэтай жа мэты спатрэбіцца 8-12 млрд даляраў.

Адзначаецца таксама, што трох мільярдаў даляраў, пра якія кажа міністр эканомікі, не хопіць нават на пакрыццё знешніх абавязацельстваў Нацбанка Беларусі, за кошт якіх цяпер сфармаваныя так званыя золатавалютныя рэзервы. Не хопіць 3 млрд. даляраў і на пагашэнне цяперашняй карпаратыўнай знешняй запазычанасці — усяго сёлета беларускім суб’ектам гаспадарання, уключаючы банкі, неабходна пагасіць амаль 5 млрд крэдытаў.

Как вам новость?
Головоломки