Снапкоў: запасы газу ў сховішчах створаны пакуль на ўзроўні 70%

13.10.2010 09:29
Архив Редакция

Запасы газу ў сховішчах Беларусі па стане на 6 кастрычніка створаны ў аб'ёме 658,2 млн. кубічных метраў, або на ўзроўні 70% ад плану. Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў 12 кастрычніка на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў.

«На 6 кастрычніка гэтага года створаныя запасы прыроднага газу ў сховішчах склалі 658,2 млн. кубічных метраў, або 70,7% ад плану на 20 лістапада 2010 года», — сказаў кіраўнік мінэканомікі.

У цэлым мінэканомікі станоўча ацэньвае працу па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі рэспублікі да працы ў асенне-зімовы перыяд 2010-2011 гадоў, перадае БелТА.

У прыватнасці, кажучы аб стварэнні запасаў паліўнага мазуту, Мікалай Снапкоў паведаміў, што на 1 кастрычніка яны склалі амаль 557 тыс. тон, або 116% да задання. Пры гэтым запасы гэтага віду паліва ў арганізацыях мінэнерга складаюць 414 тыс. тон, або 103,5% да ўстаноўленага на 1 кастрычніка задання. Арганізацыі сістэмы ЖКГ забяспечылі запасы паліўнага мазуту ў аб’ёме 29,3 тыс. тон, або 147% да задання.

Таксама на 1 кастрычніка прадпрыемствамі ДВА «Белпалівагаз» здабыта 2,5 млн. тон торфу, што складае 101% гадавога плану. Фактычная выбарка паліўных брыкетаў за студзень-верасень 2010 года склала амаль 611 тыс. тон, або 157% задання на 1 кастрычніка.

Як адзначыў міністр эканомікі, ва ўсіх абласцях заяўкі насельніцтва і арганізацый бюджэтнай сферы на пастаўкі вугалю, торфабрыкетаў і дроў выконваюцца бесперабойна, а запасы гэтых відаў паліва папаўняюцца па меры рэалізацыі.

Как вам новость?
Головоломки