Снегіру пагражае восем гадоў і канфіскацыя маёмасці

08.04.2010 10:56
Архив Редакция

Сёмага красавіка ў  Вярхоўным судзе дзяржаўны  абвінаваўца папрасіў пазбавіць экс-пракурора  Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра волі тэрмінам  на восем гадоў. Дзяржаўны абвінаваўца таксама  патрабуе канфіскаваць катэдж,  да будаўніцтва якога меў дачыненне Міхаіл Снягір, а таксама пяціпакаёвую кватэру па вуліцы Грыбаедава ў Мінску.

Дзяржабвінаваўца таксама  патрабуе Вярхоўны суд пазбавіць былога пракурора адмысловага звання дзяржаўнага дарадніка  юстыцыі трэцяга класа і забараніць яму займаць кіраўнічыя пасады на працягу пяці гадоў, паведамляе «Народная Воля».

У Вярхоўным судзе таксама просяць пазбавіць волі  на чатыры гады  экс-гендырэктара «Забудовы» Міхаіла Кудзелку, а таксама забараніць  яму на працягу пяці гадоў займаць кіраўнічыя пасады.

Как вам новость?
Головоломки