Сіноптыкі абяцаюць цёплае надвор'е з дажджамі і навальніцамі

11.05.2010 15:49
Архив Редакция

Па інфармацыі спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра, у бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі, цёплае надвор'е. "У сераду, 12 траўня, і ў наступныя двое сутак у дзённы час на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі", — расказалі сіноптыкі.

«У сераду, 12 траўня, надвор’е ў Беларусі будзе фармаваць маларухомы атмасферны фронт. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па ўсходзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман», — паведамляе Белгідраметцэнтр.
Па інфармацыі спецыялістваў, вецер будзе паўночна-усходнім, усходнім умераным, пры навальніцах парывістым. Тэрмометры пакажуць уначы +7..+13°С, па паўднёвым усходзе да +16°С, днём паветра прагрэецца да +17..+23°С, на поўдні да +26°С. 
«У чацвер і пятніцу, 13-14 траўня, пад уплывам франтальных раздзелаў і вільготнай паветранай масы, якая паступае з поўдня Еўропы, захаваецца цёплае няўстойлівае надвор’е. У начны час месцамі, у дзённы час на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.
Вецер усходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы галоўным чынам +10..+17°С, днём +18..+25°С, у пятніцу на паўднёвым захадзе краіны будзе на 2-3 градусы прахалодней, расказалі сіноптыкі.

Как вам новость?