Сіноптыкі абяцаюць да суботы да мінус 18 градусаў

03.03.2010 17:14
Архив Редакция

На бліжэйшых выходных шостага і сёмага сакавіка надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць цыклон над Карэліяй, які адкрые дарогу для халоднага паветра з паўночных шырот. Тэмпература паветра ў краіне пачне паніжацца і складзе ўночы на суботу ад 4 да 11 градусаў са знакам мінус, пры распагоджаннях да мінус 18 градусаў, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

У пятніцу і суботу, пятага-шостага сакавіка, чакаецца хмарна з распагоджаннямі. Месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночны ўмераны. У суботу днём слупок тэрмометра будзе паказваць па Беларусі каля нуля і да мінус сямі градусаў, перадае Белгідраметцэнтр.

У сталіцы ўночы на шостага сакавіка сіноптыкі прагназуюць зніжэнне тэмпературы да мінус 13 градусаў, днём слупок тэрмометра пакажа ад мінус шасці да мінус васьмі градусаў марозу. У нядзелю днём, сёмага сакавіка, чакаецца паніжэнне тэмпературы да мінус дзесяці градусаў марозу.

У чацвер, чацвёртага сакавіка, Беларусь будзе знаходзіцца ў вільготнай і халоднай паветранай масе, якая паступае з акваторыі Балтыйскага мора. Чакаецца хмарна з распагоджаннямі. На большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад трох да дзевяці градусаў са знакам мінус, днём ад мінус чатырох да плюс двух градусаў са знакам плюс.

Чацвёртага і пятага сакавіка ў Мінску сіноптыкі прагназуюць днём ад мінус двух да чатырох градусаў марозу з наступным паніжэннем тэмпературы да выходных. Чакаецца зменная воблачнасць і без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні ад чатырох да шасці метраў за секунду, з парывамі да васьмі метраў за секунду.
 

Как вам новость?
Головоломки