Сіноптыкі абяцаюць моцныя дажджы з навальніцамі

17.05.2010 14:26
Архив Редакция

Спецыялісты Рэспубліканскага гідраметцэнтра прагназуюць у бліжэйшыя дні на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджы, месцамі моцныя, і навальніцы.  Слупкі тэрмометраў днём па краіне будуць паказваць ад +17 да 25°С цяпла, а ўначы ад +10 да +16°С, гаворыцца ў прагнозе сіноптыкаў.

«У аўторак, 18 траўня, на надвор’е Беларусі акажуць уздзеянне поле паніжанага ціску і цёплая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Чорнага мора. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы», — перадае Белгідраметцэнтр.
Па інфармацыі сіноптыкаў, уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні ўмераны, днём пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +10..+16°С, днём +17..+23°С. 
«У сераду і чацвер, 19 і 20 траўня, надвор’е Беларусі будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт. Захаваецца цёплае няўстойлівае надвор’е. У начныя гадзіны месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрукочуць навальніцы. Вецер усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +8..+15°С, у дзённы час паветра прагрэецца да +18..+25°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Как вам новость?