Сіноптыкі абяцаюць на наступным тыдні 20-градусныя маразы

10.12.2010 17:49
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшы час у Беларусі чакаецца марознае надвор'е з невялікімі снегападамі. Тэмпература паветра ў выходныя дні можа апускацца да — 18°С. Наступны тыдзень, па паведамленнях сіноптыкаў, таксама будзе вельмі халодным — начная тэмпература апусціцца ніжэй за -20°С.

У найбліжэйшыя суткі, 11-12 снежня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У некаторых рэгіёнах Беларусі пройдуць снегапады, уначы — слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёд. Тэмпература паветра 11 снежня апусціцца да -12°С, ноччу ў паўночна-заходніх раёнах пры праясненнях да -15°С. 12 снежня днём тэмпература паветра -6..-13°С, у паўднёва-заходніх раёнах -2..-5°С, ноччу пры праясненнях да -18°С, перадае Белгідраметэацэнтр.

У суботу, 11 снежня, Беларусі па-ранейшаму будзе знаходзіцца пад уплывам цыклону. Днём вялікая частка краіны апынецца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах чакаюцца невялікія снегапады, раніцай туманы, а ўначы слабая завея. Месцамі на дарогах галалёд. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да -5..-11°С, днём -3..-8°С.

У нядзелю, 12 снежня, у заходніх раёнах Беларусі чакаецца снег, месцамі завея. На асобных участках дарог галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ноччу -5..-12°С, ва ўсходніх раёнах да -15..-18°С, днём ад -1..-3°С у паўднёва-заходніх раёнах і да -10..-12°С па паўночным усходзе краіны.

У пачатку тыдня пагодныя ўмовы ў Беларусі істотна не зменяцца. Сіноптыкі паведамілі, што ў панядзелак, 13 снежня, да ўсходніх межаў Беларусі з тэрыторыі Расіі наблізіцца атмасферны фронт, у сувязі з чым тэмпература паветра панізіцца яшчэ на 2-3 градусы.

Как вам новость?