Сіноптыкі абяцаюць на выходных ў Беларусі да +36

15.07.2010 15:07
Архив Редакция

Паводле інфармацыі спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра, гарачае надвор'е ў краіне захаваецца. У некаторых раёнах сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя і з навальніцамі. На выходных ў Беларусі слупкі тэрмометраў падымуцца да +34°C, а па поўдні краіны — да +36°C.

«У пятніцу, 16 ліпеня, надвор’е рэспублікі будзе вызначацца цёплай вільготнай няўстойлівай паветранай масай чарнаморскага паходжання. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па Берасцейскай, Гарадзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях кароткачасовыя дажджы, навальніцы, днём у асобных раёнах дажджы моцныя», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Па дадзеных Белгідрамета, раніцай 16 ліпеня па захадзе рэспублікі магчымы слабы туман. Вецер паўднёвы ўмераны, днём пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу +15..+22°C, днём +28..+34°C.

«У суботу і нядзелю, 17 і 18 ліпеня, яшчэ захаваецца гарачае, а па паўднёвым усходзе вельмі гарачае надвор’е. Тэмпература паветра ноччу +16..+23°C, днём +29..+34°C, па паўднёва-ўсходняй палове да +36°C. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Как вам новость?
Головоломки