Сіноптыкі абяцаюць на выходных цёплае надвор'е і дажджы

30.04.2010 12:32
Архив Редакция

Па інфармацыі Рэспубліканскага гідраметцэнтра, цяпер Беларусь знаходзіцца ў цёплым сектары атлантычнага цыклону, які ссунуўся на Балтыйскае мора. "З паўднёва-заходнімі вятрамі ў краіну накіруецца вельмі цёплае паветра з поўдня Еўропы. Чакаецца пераменная воблачнасць", — расказалі сіноптыкі. Па паўднёвым усходзе на выходных чакаецца да +25°С, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы.

У выходныя і святочныя дні, першага-другога траўня надвор’е ў рэспубліцы абумовіць маларухомы атмасферны фронт з хвалямі, што ссоўваецца з поўдня Заходняй Еўропы, паведамляе Белгідраметцэнтр.

«У суботу, першага траўня, уначы па паўночна-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі навальніцы, пры навальніцах парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы +9..+15, днём +16..+23°С, па паўднёвым усходзе да +25°С», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Па дадзеных Белгідрамета, у нядзелю, другога траўня, захаваецца няўстойлівае, цёплае надвор’е. «У многіх раёнах пройдуць дажджы. Месцамі навальніцы, днём пры навальніцах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе +7..+14°С, днём +12..+19°С, у паўднёва-усходніх раёнах +20..+25°С», — расказалі спецыялісты.

Как вам новость?
Головоломки