Сіноптыкі абяцаюць на выходных дажджы

17.06.2010 15:32
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметцэнтра, цяпер Беларусь знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Аднак, ужо да выходных надвор'е ў краіне пачне набываць няўстойлівы характар. 19-20 чэрвеня, па прагнозе спецыялістаў, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, месцамі моцныя.

«У пятніцу, 18 чэрвеня, надвор’е рэспублікі будзе вызначацца таксама полем павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы +3..+9°С, днём + 19..+25°С. Намеціцца падзенне атмасфернага ціску», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У суботу і нядзелю атмасферны ціск працягне падаць. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у суботу ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у заходніх раёнах месцамі моцныя дажджы.

«У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу +10..+17°С, днём +18..+24°С, у Гомельскай вобласці да +26°С», — гаворыцца ў паведамленні спецыялістаў.

Па дадзеных Белгідрамета, у нядзелю кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы Беларусі. «Днём месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +12..+18°С, у паўночна-заходніх раёнах +8..+11°С, днём +18..+24°С, па ўсходзе +25..+30°С», — распавялі сіноптыкі.

Как вам новость?