Сіноптыкі абяцаюць паляпшэнне надвор'я на выходных

08.07.2010 16:45
Архив Редакция

Паводле дадзеных спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра, да выходных надвор'е ў Беларусі пачне паляпшацца. "У пятніцу, дзявятага ліпеня, надвор'е будзе вызначацца маларухомым атмасферным фронтам, а днём на заходнія раёны пачне распаўсюджвацца вобласць павышанага ціску. Атмасферны ціск пачне расці", - распавялі спецыялісты.

Месцамі па рэспубліцы, а па Віцебскай вобласці на большай частцы тэрыторыі сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. «Днём месцамі па Віцебскай вобласці моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +11..+17°С, днём +21..+27°С» , — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Па дадзеных Белгідрамета, на выходных, 10-11 ліпеня, надвор’е Беларусі абумовіць цёплы антыцыклон, які перамяшчаецца з Польшчы на Прыбалтыку. І толькі ў суботу ва ўсходніх раёнах рэспублікі адаб’ецца ўплыў размытага атмасфернага фронту.

«У суботу тэмпература паветра складзе: ноччу ад +13..+19°С, днём да +24..+29°С; па паўднёвым захадзе да +31°С. Злівы і навальніцы магчымыя толькі па ўсходзе краіны. У нядзелю без ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны да слабага. Тэмпература паветра ноччу +14..+20, днём +27..+32°С», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.