Сіноптыкі абяцаюць прахалоднае надвор'е з дажджамі

22.04.2010 12:31
Архив Редакция

Спецыялісты Рэспубліканскага гідраметцэнтра паведамілі, што цяпер надвор'е ў Беларусі характарызуецца вобласцю паніжанага атмасфернага ціску. "У чацвер, 22 красавіка,  надвор'е абумовіць цыкланічны віхор, які ссоўваецца з Балтыйскага мора праз Фінскі заліў на Карэлію. Па яго перыферыі ў Беларусь накіруецца халодная паветраная маса з поўначы Атлантыкі", — расказалі сіноптыкі.

Па дадзеных Белгідрамета, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах, пераважна па паўночным захадзе з мокрым снегам, прагназуюць сіноптыкі.

«Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, раніцай і днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы -2..+5°С, днём +4..+9°С, на паўднёвым усходзе да +12°С. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём павялічыцца», — паведамляе Белгідраметцэнтр.

У пятніцу і суботу, 23 і 24 красавіка, краіна апынецца пад уплывам франтальных раздзелаў, якія рухаюцца з Балтыйскага мора, і халоднай паветранай масы, што паступае з паўночнай Еўропы, праінфармавалі спецыялісты.

«Захаваецца прахалоднае з дажджамі надвор’е. Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты, у пятніцу днём месцамі моцны. Тэмпература паветра ў начны час складзе -2..+3°С, у суботу на пару градусаў пацяплее; днём у асноўным +5..+12°С», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Как вам новость?