Сіноптыкі абяцаюць у найбліжэйшыя дні ў Беларусі да -25

29.11.2010 14:56
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметцэнтру, у найбліжэйшыя дні ў Беларусі рэзка пахаладае. Надвор'е ў рэспубліцы абумовіць актыўны цыклон, які фармуецца і ўзнімаецца з Венгерскай нізіны. Будуць адзначацца завеі, снежныя заносы, а слупок тэрмометра ўначы, 1 снежня, можа апусціцца пры праясненнях да -25°C марозу, распавялі сіноптыкі.

29 лістапада актыўны цыклон прынясе на Беларусь воблачнае надвор’е, у большасці раёнаў пройдзе снег, часам моцны, па Берасцейскай вобласці вельмі моцны снег. Будуць адзначацца завеі, снежныя заносы. Парывісты, месцамі моцны парывісты ўсходні вецер. Тэмпература паветра не перавысіць 0..-14°C, перадае Белгідраметэацэнтр.

«Заўтра, 30 лістапада, цыклон, прайшоўшы праз нашы паўднёвыя вобласці, перамесціцца на цэнтральна-чарназёмныя раёны Расіі. Чакаецца воблачнае, днём з праясненнямі надвор’е. Ноччу на большай частцы тэрыторыі снег, завіруха», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамету.

Паводле дадзеных сіноптыкаў, у паўднёвых і цэнтральных раёнах Беларусі чакаецца моцны снег, на дарогах снежныя заносы. Днём часам снег, па ўсходзе завіруха. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 7-12 м/с, ноччу на значнай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе парывы да 15-20 м/с. Тэмпература на працягу сутак будзе знаходзіцца ў межах ад -7..-14 марозу, ноччу па поўначы да -17°C.
 
«1 снежня надвор’е абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў арктычным паветры. Снег спыніцца, вецер сцiхне, а маразы ўзмоцняцца ноччу да -17..-22°C, пры праясненнях да -25°C, днём тэмпература паветра складзе -14..-21°C, па паўднёвым захадзе -11..-13°C», — распавялі сіноптыкі.

2 снежня ноччу надвор’е Беларусі будзе фармаваць у асноўным поле павышанага ціску, на паўднёвым-захадзе — атмасферны фронт, які перамяшчаецца з поўдня Заходняй Еўропы. ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, месцамі моцны парывісты вецер падыме завіруху. Тэмпература паветра складзе ноччу -18..-23°C, па паўночным усходзе да -25, днём -11..-18°C; па паўднёвым захадзе маразы на 5-7 градусаў слабейшыя.

Как вам новость?
Головоломки