Сіноптыкі абяцаюць у сераду да +30

31.05.2010 15:04
Архив Редакция

Цёплая паветраная маса Міжземнаморскага паходжання, якая другога і трэцяга чэрвеня будзе паступаць у Беларусь па перыферыі цыклону з цэнтрам над паўднёвым-усходам Польшчы, прывядзе да павышэння тэмпературы паветра па ўсходзе краіны да +30 градусаў.

Першага чэрвеня, па прагнозе Рэспубліканскага Гідраметцэнтра, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя злівы. Днём у асобных раёнах град. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне. Тэмпература паветра ноччу +11 .. +17 ° С, днём +20 .. +26 ° С, на паўднёвым усходзе да +28 ° С, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

«У сераду і чацвер чакаецца няўстойлівае, цёплае, па ўсходзе гарачае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы, днём пры навальніцах моцны парывісты вецер, у асобных раёнах магчымы град», — расказалі сіноптыкі.

Тэмпература паветра ноччу +12 .. +18 ° С, днём +22 .. +28 ° С, пераважна па ўсходняй палове месцамі да +30 ° С; у паўднёва-заходніх раёнах +18 .. 21 ° С, адзначылі ў Белгідрамеце.

Как вам новость?
Головоломки