Сіноптыкі: Беларусь чакаюць дажджы і мокры снег

20.10.2010 12:50
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметцэнтра, характар надвор'я, якое ўсталявалася цяпер у Беларусі вызначае цыклон, які рухаецца з поўначы Украіны праз Беларусь на Наўгародскую вобласць. "Таму чакаецца пераважна пахмурнае надвор'е. Дажджы, месцамі моцныя дажджы, на ўсходзе Гомельскай, Магілёўскай абласцей магчымы навальніцы. У чацвер, 21 кастрычніка, магчымы мокры снег", — распавялі сіноптыкі.

У сераду, 20 кастрычніка, у асобных раёнах краіны магчымы слабы туман. «Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні ўмераны. Тэмпература паветра 5..10°С, у Гомельскай і Магілёўскай абласцях да 11..12°С», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У чацвер, 21 кастрычніка, праз тэрыторыю Беларусі будуць перамяшчацца атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. «На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём па захадзе краіны магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты, па захадзе рэспублікі месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу 0..6°С, днём 3..9°С», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Па прагнозах Белгідрамету, у пятніцу і суботу, 22 і 23 кастрычніка, сінаптычная сітуацыя не зменіцца. Па-ранейшаму праз тэрыторыю рэспублікі будуць перамяшчацца франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы, і выносіцца паветраныя масы з Паўночнай Атлантыкі. Таму ў Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор’е.

«У многіх раёнах пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Часам моцны парывісты вецер. Днём 23 кастрычніка суцішыцца вецер і паступова спыняцца ападкі. Тэмпература паветра ноччу -4..+2°С, днём 22 кастрычніка 1..8°С, 23 кастрычніка на 1-2 градусы цяплей», — расказалі спецыялісты.

Как вам новость?
Головоломки