Сіноптыкі: Беларусь чакаюць замаразкі да -5 градусаў

27.09.2010 14:42
Архив Редакция

Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметцэнтра, надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні пагоршыцца. У многіх раёнах рэспублікі пройдуць дажджы. У канцы тыдня на большай тэрыторыі Беларусі сіноптыкі прагназуюць замаразкі да -5 градусаў.

У панядзелак, 27 верасня, надвор’е ў Беларусі абумовілі атмасферныя франты, звязаныя з цыклонам, які перамяшчаецца з Украіны на Польшчу. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Днём месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ноччу +7..+14° градусаў, днём +14..+20° градусаў.

У наступныя двое сутак надвор’е абумовіць цыклон, які перамяшчаецца з Польшчы праз Беларусь на цэнтральныя раёны еўрапейскай часткі Расіі. З 29 верасня на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халодная паветраная маса з Фінляндыі. Захаваецца няўстойлівае надвор’е. Чакаюцца дажджы.

У аўторак, 28 верасня, яшчэ будзе ўмерана цёпла: ноччу +8..+13 градусаў, днём +11..+17 градусаў, па паўднёвым усходзе да +19 градусаў.

З 29 верасня пахаладае. Тэмпература паветра на працягу сутак +7..+12 градусаў, днём па Гомельскай вобласці — да +15 градусаў.

Как вам новость?
Головоломки