Сіноптыкі: Беларусь накрые чацвертая хваля спёкі

13.08.2010 17:16
Архив Редакция

Паводле інфармацыі спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра, цяпер краіна знаходзіцца на паўднёва-заходняй перыферыі шырокага антыцыклона з цэнтрам над Паўночным Уралам. "У бліжэйшыя тры дні на нашу тэрыторыю будзе паступаць вельмі цёплае паветраная маса з цэнтральна-чарназёмных раёнаў Расіі. Нас накрые ўжо чацвертая хваля спёкі за цяперашняе лета", — расказалі сіноптыкі.

«У суботу, 14 жніўня, ноччу ў асобных раёнах рэспублікі пройдуць кароткія навальнічныя дажджы. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу +18..+24°С, днём ад +33°С па паўночным-захадзе, да +39°С па паўднёвым усходзе краіны», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У нядзелю і панядзелак, 15-16 жніўня, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. «Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны +19..+25°С, днём у нядзелю чакаецца ад +33 да +39°С. 16 жнішня па заходніх раёнах краіны, у сувязі з набліжэннем атмасфернага фронту, спёка зменшыцца на 2-4 градусы», — гаворыцца ў паведамленні спецыялістаў.

Акрамя таго, ва ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (самы высокі — 5 клас), расказалі ў Белгідрамеце.

Как вам новость?
Головоломки