Сіноптыкі: дажджы ў Беларусі спыняцца на выходных

02.06.2010 15:29
Архив Редакция

У Рэспубліканскім гідраметцэнтры паведамілі, што яснае з дажджамі надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня, і толькі пятага чэрвеня вільготную і няўстойлівую паветраную масу, якая паступае з Чорнага мора, зменіць антыцыклон. Тэмпература паветра ўначы ў суботу складзе +5..+12°С, па паўднёвым усходзе да +15, днём +15..+22°С.

У бліжэйшыя ж суткі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +13..+18°С, днём +24..+30°С, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Чацвертага чэрвеня, у пятніцу, надвор’е будзе фармаваць халодная тылаввя частка «паўднёвага» цыклону, якія перамяшчаецця праз ўсход Беларусі, распавялі сіноптыкі.

«Па рэспубліцы чакаецца пахмурнае з дажджамі надвор’е. Уначы месцамі, днём у многіх раёнах дажджы моцныя. Месцамі навальніцы, днём у асобных раёнах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу +14..+19°С, днём +16..+23°С, па ўсходзе да +26°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Как вам новость?