Сіноптыкі: дажджы вернуцца ў Беларусь у нядзелю

21.05.2010 12:20
Архив Редакция

У Рэспубліканскім гідраметэацэнтры паведамілі, што ў суботу, 22 траўня, Беларусь працягне знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфармаванай ва ўмерана цёплым і сухім паветры. Па дадзеных сіноптыкаў, дажджы і навальніцы ў краіне адновяцца толькі ў нядзелю, 23 траўня.

У суботу сінаптычная сітуацыя істотна не зменіцца, толькі днём у паўночна-заходнія раёны краіны пачне паступаць вільготнае, няўстойлівае паветра з Балтыкі, паведамляе Белгідраметцэнтр. 
Па дадзеных спецыялістаў, 22 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Гарадзенскай і Віцебскай абласцей магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе +6..+13°C, днём +21..+26°C.
«У нядзелю атмасферны ціск пачне паніжацца, а балтыйскае няўстойлівае вільготнае паветра распаўсюдзіцца на значную частку краіны. Зноў чакаецца павелічэнне воблачнасці і аднаўленне ападкаў. Уначы месцамі, днём на большай частцы рэспублікі кароткачасовыя дажджы», — расказалі сіноптыкі.
«У дзённы час прагрукочуць навальніцы. Вецер пераменных кірункаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +8..+14°C, днём +18..+24°C», — праінфармавалі ў Белгідрамеце.Сіноптыкі: дажджы вернуцца ў Беларусь у нядзелю

Как вам новость?
Головоломки