Сіноптыкі: добрае надвор'е прыйдзе ў Беларусь да выходных

19.05.2010 16:48
Архив Редакция

У Рэспубліканскім гідраметцэнтры паведамілі, што добрае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі толькі да выходных. Па дадзеных сіноптыкаў, 21 і 22 траўня чакаецца цёплае і галоўным чынам сухое надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі днём у суботу месцамі па паўднёвым усходзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

«Вецер паўночна-усходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе +7..+13°C, днём +21..+26°C», паведамляе Белгідраметцэнтр.
У чацвер жа, 20 траўня, на тэрыторыю рэспублікі пачне распаўсюджвацца вобласць павышанага ціску антыцыклона з цэнтрам над Карэліяй, а па паўднёвым захадзе краіны яшчэ захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, які губляе актыўнасць. Ціск пачне слаба расці, будзе воблачна з праясненнямі, расказалі ў Белгідрамеце.
«Уначы ў асобных раёнах, днём па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы, у дзённы час месцамі навальніцы. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7..+14, днём +17..+23°C», — прагназуюць сіноптыкі. 

Как вам новость?
Головоломки