Сіноптыкі: канец лета ў Беларусі будзе дажджлівым

27.08.2010 16:09
Архив Редакция

У суботу і нядзелю, 28-29 жніўня, будзе непагадзь, яе абумовіць актыўны атлантычны цыклон, які наблізіцца да Беларусі з захаду 27 жніўня. У выходныя ён павольна будзе перамяшчацца ў паўночна-ўсходнім напрамку ў бок Валагодскай вобласці Расіі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім Гідраметцэнтры. Акрамя таго, па прагнозах сіноптыкаў, канец лета ў краіне будзе дажджлівым.

«У суботу, 28 жніўня, чакаецца пахмурнае надвор’е з працяглымі дажджамі. Ноччу на большай частцы, а днём месцамі пройдуць дажджы штармавой інтэнсіўнасці. Уначы ў асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +11..+16°С, днём +14..+19°С, па паўднёвым усходзе да +22°С», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У нядзелю, 29 жніўня, у многіх раёнах краіны захаваецца дажджлівае надвор’е. Месцамі ноччу па паўночным усходзе пройдуць моцныя дажджы, днём прагрымяць навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра ноччу +7..+13°С, днём +13..+18°С, па поўдні да +20°С.

У панядзелак, 30 жніўня, цыклон перамесціцца ў Расію. Надвор’е крыху палепшыцца. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай па поўдні слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу +6..+12°С, днём +15..+22°С.

«Дажджлівае надвор’е пратрымаецца ў першыя дні восені, у першыя дні верасня. Затым атмасферны ціск пачне расці. На тэрыторыю краіны накіруецца больш прахалоднае паветра са скандынаўскіх краін. Начная тэмпература можа паніжацца нават да 3-10 градусаў цяпла. І дзе-нідзе на глебе ёсць верагоднасць слабых замаразкаў. І толькі ў другой пяцідзёнцы месяца ёсць верагоднасць таго, што пачне выглядаць сонца», — заявіла галоўны сіноптык Белгідрамета Вольга Фядотава, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Верасень тэмпература ноччу +6..+13°С, днём +13..+20°С. 2 верасня тэмпература паветра апусціцца яшчэ на некалькі градусаў да +11..+18°С.

Как вам новость?
Головоломки