Сіноптыкі: на Дзень горада мінчукам могуць спатрэбіцца парасоны

10.09.2010 16:49
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага Гідраметцэнтра, цяпер надвор'е ў краіне вызначае шырокі антыцыклон над Смаленскай вобласцю Расіі, які прасоўваецца ўглыб кантыненту і саступае дарогу атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы. Паводле дадзеных спецыялістаў, у Мінску і на большай частцы тэрыторыі краіны на выходных магчымыя кароткачасовыя дажджы.

«У суботу, 11 верасня, маларухомы франтальны раздзел абумовіць ноччу па заходняй палове, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі па Берасцейскай вобласці туман. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы 5..12°С, днём 12..18°С, па паўднёвым усходзе да 20°С «, — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у Мінску на Дзень горада чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. «Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы 9..11°С, днём 15..17°С», — распавялі спецыялісты.

«У нядзелю, 12 верасня, атмасферны фронт апынецца над усходнімі раёнамі краіны і паступова страціць сваю актыўнасць. Караткачасовыя дажджы пройдуць ноччу месцамі, а днём — па Гомельскай вобласці. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу 6..12°С, днём 16..22°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

У панядзелак, 13 верасня, у полі павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца. «З Заходняй Еўропы ў Беларусь пачне паступаць цёплае паветраная маса. Пры невялікай воблачнасці і слабым ветры тэрмометры пакажуць ноччу 6..11°С, днём 17..23°С», — расказалі сіноптыкі.

Как вам новость?
Головоломки