Сіноптыкі: на Дзень незалежнасці ў Мінску магчымая навальніца

02.07.2010 15:50
Архив Редакция

Паводле інфармацыі спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра, на Дзень незалежнасці, трэцяга ліпеня, у Мінску чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. "Днём кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра ноччу +13..+15°C, днём +22..+24°C", — расказалі сіноптыкі.

«У суботу, трэцяга ліпеня, ўмовы надвор’я ў Беларусі будзе фармаваць франтальны раздзел, толькі паўночны-захад краіны апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Ноччу пераважна па ўсходзе краіны, днём па Гомельскай, Магілёўскай, месцамі па Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

«Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +10..+17°С, днём +21..+27°С. Тэмпературны фон будзе блізкім да кліматычнай нормы, у асобных раёнах — на 1-2 градусы вышэйшы за яе», — гаворыцца ў прагнозе сіноптыкаў.

У нядзелю, чацвертага ліпеня, захаваецца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту, надвор’е паўночных раёнаў краіны абумовіць грэбень антыцыклону з цэнтрам над Ленінградскай вобласцю. Спецыялісты Белгідрамета прагназуюць месцамі кароткія навальнічныя дажджы. Вецер ўсходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +13..+18°С, днём +20..+27°С, распавялі сіноптыкі.

«У панядзелак, пятага ліпеня, актыўнасць франтальнага раздзелу паменшыцца. Караткачасовыя дажджы з навальніцамі прагназуюцца ў асобных раёнах краіны. Тэрмометры пакажуць ноччу +13..+18°С, днём паветра прагрэецца да +24..+29°С», — гаворыцца ў паведамленні спецыялістаў.

Как вам новость?