Сіноптыкі: на выходных у Беларусі будзе прахалодна

04.06.2010 14:32
Архив Редакция

У наступныя суткі халодны фронт, што выклікаў на тэрыторыі Беларусі дажджы рознай інтэнсіўнасці, перамесціцца на паўднёвы ўсход нашай краіны. Атмасферны ціск пачне расці, і на змену цёпламу марскому паветру паўднёвых шырот прыйдзе больш свежая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Пра гэта паведамілі чацвёртага чэрвеня ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры.

Паводле прагнозу сіноптыкаў ў суботу, пятага чэрвеня ў Беларусі істотных ападкаў не чакаецца, толькі ноччу ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях яшчэ захаваюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер паўночна-заходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +5..+10°С, у Гомельскай вобласці да +13 ° С, днём +16..+22°С.

«У нядзелю, шостага чэрвеня, надвор’е будзе фармаваць антыцыклон, які рухаецца з Польшчы. Прагназуецца у асноўным сухое надвор’е, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы слабы. Уначы прахалодна — +3..+9°С, а днём паветра прагрэецца да +17..+24°С», — паведамляе Белгідраметцэнтр.

Сёмага чэрвеня, як прагназуюць сіноптыкі, антыцыклон адступіць з тэрыторыі нашай краіны на ўсход. Беларусь апынецца пад уплывам малаактыўнага франтальнага падзелу. Месцамі, пераважна па паўночным захадзе, чакаюцца кароткія навальнічныя дажджы. Вецер паўднёвы ўмераны, днём пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра павысіцца: тэрмометры пакажуць ноччу +6..+13°С, пасля поўдня +22..+28°С.

Как вам новость?
Головоломки