Сіноптыкі: на выходных у Беларусі зноў будзе +39

12.08.2010 17:30
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметцэнтра, анамальная спёка, якая ўсталявалася на працягу апошніх тыдняў у краіне, зноў узмацніцца. Паслабленне спякоты чакаецца толькі да канца месяца. На будучых выходных чакаецца далейшае ўзмацненне гарачыні. Па паўднёвым усходзе рэспублікі слупкі тэрмометраў зноў падымуцца да +39.

«12 жніўня надвор’е будзе фармавацца пад уплывам больш цёплай і няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з поўдня Еўропы. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +14..+20°С, днём +27..+32°С, па паўднёва-ўсходняй палове да +34°С, месцамі па Гомельскай вобласці да +35°С», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У наступныя двое сутак тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам шырокага антыцыклона з цэнтрам над Верхняй Волгай, па перыферыі якога ў межы нашай краіны з чарназёмных раёнаў Расіі зноў пачне паступаць гарачае трапічнае паветра, расказалі спецыялісты.

«Тэмпература паветра: 13 жніўня ноччу +16..+23°С, днём +29..+34°С, па паўднёвым усходзе да 37°С; 14 жніўня ноччу +18..+24°С, днём +31..37°С, па паўднёвым усходзе да +39°С. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, пры навальніцах парывісты вецер», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Как вам новость?
Головоломки