Сіноптыкі: на Вялікдзень у Мінску дажджу не будзе

22.04.2011 14:55
Архив Редакция

На свята Вялікадня ў нядзелю, 24 красавіка, у Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу магчымы невялікі кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер усходні ўмераны. Тэрмометры пакажуць уначы +4..+6°С, днём — каля +18°С. У той жа час па паўднёва-заходняй палове краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы, днём магчыма з навальніцамі, паведамілі ў Белгідрамеце.

Вецер па краіне ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы +1..+8°С, днём +14..+20°С, па поўдні Берасцейскай і Гомельскай абласцей да +23°С.

«У суботу, 23 красавіка, фон атмасфернага ціску будзе павышаным. Ноччу месцамі па Віцебскай вобласці, а днём у асобных раёнах краіны чакаюцца невялікія дажджы. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу 0..+7°С, днём +13..+19°С, па поўдні да +22°С», — перадае Белгідраметэацэнтр.

У панядзелак, 25 красавіка, кароткія дажджы чакаюцца ў паўднёва-заходніх раёнах. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад +1°С па паўночным усходзе да +9°С па паўднёвым захадзе краіны, днём +17..+23°С.

Как вам новость?
Головоломки