Сіноптыкі: надвор'е ў Беларусі пачне паляпшацца ў нядзелю

23.04.2010 17:20
Архив Редакция

Па дадзеных спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра ў суботу, 24 красавіка, у Беларусі яшчэ захаваецца халоднае надвор'е. Але ўжо ў нядзелю, 25 красавіка, як абяцаюць сіноптыкі, на тэрыторыю краіны з Заходняй Еўропы распаўсюдзіцца антыцыклон і надвор'е пачне паляпшацца.

«У суботу з паступленнем няўстойлівай паветранай масы з Паўночнага мора, у Беларусі тэмпература паветра ўначы складзе -2..+4°С, днём +6..+12°С, на поўдні да +15°С. Уначы месцамі, перадусім па паўночным захадзе, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні парывісты», — гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

У нядзелю ападкі перастануць, вецер сцішыцца. У начны і ранішні час месцамі будзе ўтварацца туман. Невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу  прагназуюцца толькі ўначы па ўсходзе краіны, паведамляе Белгідраметцэнтр.

Па інфармацыі сіноптыкаў ноч на панядзелак, 26 красавіка, будзе халоднай. Слупкі тэрмометраў пакажуць не вышэй за -5, +2°С, а днём сонца прагрэе паветра да +8..+15°С, па Брэсцкай вобласці да +17°С.

«У панядзелак, 26 красавіка, антыцыклон узмоцніцца, таму істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-усходні ўмераны, днём парывісты. Уначы паветра ахаладзіцца да -5..+2°С, па Брэсцкай вобласці да +4°С», — расказалі спецылісты.

Па дадзеных Белгідрамета, днём з Заходняй Еўропы чакаецца паступленне больш цёплай паветранай масы — тэрмометры пакажуць +11..+18°С, на паўднёвым захадзе да +20°С.

Как вам новость?
Головоломки