Сіноптыкі: надвор'е ў Беларусі працягне пагаршацца

15.09.2010 10:37
Архив Редакция

У найбліжэйшыя дні на ўсёй тэрыторыі Беларусі чакаецца пагаршэнне ўмоваў надвор'я. Гэта звязана з тым, што Беларусь паступова трапіць пад уплыў шырокага Атлантычнага цыклону, які прынясе ў краіну павышаную воблачнасць і кароткачасовыя дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры.

Сёння 15 верасня па паўночным захадзе рэспублікі, а днём і ў цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. На паўднёвым усходзе краіны месцамі згусцяцца туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14°С, днём ад 15 да 21°С. На паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 25°С.

У чацвер, 16 верасня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 7 да 14°С, днём — ад 16 да 23°С.

Как вам новость?