Сіноптыкі: надвор'е на святы будзе цёплае але з дажджамі

07.05.2010 14:26
Архив Редакция

Як распавялі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры сёмага траўня, у найбліжэйшыя трое сутак Беларусь апынецца пад уплывам маларухомага атмасфернага фронту. З поўдня Еўропы да нас будуць паступаць цёплыя і вільготныя паветраныя масы. У суботу, восьмага траўня, уплыў франтальнага раздзелу адаб'ецца ў заходніх рэгіёнах краіны.

«Кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі, пройдуць уначы месцамі па Брэсцкай і Гарадзенскай абласцях, а днём пераважна па заходняй палове рэспублікі. Вецер паўднёва-усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэрмометры пакажуць уначы +9..+15°С, днём паветра прагрэецца да +17..+23°С, па ўсходзе да +26°С», — паведамляе Белгідраметцэнтр.
Па прагнозах сіноптыкаў, у Дзень Перамогі кароткачасовыя дажджы чакаюцца ўначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны, прагрукочуць навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +8..+15°С, днём +16..+22°С, па ўсходзе да +25°С.
«У панядзелак, дзясятага траўня, захаваецца цёплае з ападкамі надвор’е. Кароткія дажджы з навальніцамі прагназуюцца ўначы ў многіх раёнах, а днём — месцамі па рэспубліцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах шквал. Тэмпература паветра ўначы +8..+15°С, днём +17..+24°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Как вам новость?
Головоломки