Сіноптыкі: Новы год прыйдзе са снегападамі

31.12.2010 17:02
Архив Редакция

У ноч з пятніцы на суботу беларусы разам з усім светам сустрэнуць новы, 2011 год. Улады практычна кожнага населенага пункта Беларусі абяцаюць парадаваць жыхароў святочнымі мерапрыемствамі, а сіноптыкі абяцаюць у навагоднюю ноч ўмерана марознае надвор'е і снегапады.

Так, ноччу 31 снежня чакаецца пераважна бязветрана надвор’е з кароткачасовымі снегападамі. Тэмпература паветра апусціцца да -10°С. У Мінску ў навагоднюю ноч будзе да -9°С, часам пройдзе снег, паведамілі ў Белгідраметэацэнтры.

Ужо ў суботу, 1 студзеня, надвор’е ў Беларусі пагоршыцца. У многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя завеі з моцным парывістым ветрам, днём месцамі слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы -3..- 10 С, днём 0..-5°С, у заходніх раёнах да 2°С.

У нядзелю, 2 студзеня, актыўны Паўночнаатлантычны цыклон перамесціцца і рэспубліка апынецца ў яго халоднай тылавой частцы. Будзе ісці снег, месцамі — моцныя завеі, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак не апусціцца ніжэй -9°С.

Надвор’е на наступным тыдні, па прагнозах сіноптыкаў, будзе значна халадней. Ужо ў панядзелак, 3 студзеня, тэмпература паветра ўначы апусціцца да -13°С, пры праясненнях — да -17°С, днём — да -10°С. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Как вам новость?
Головоломки