Сіноптыкі: пачатак красавіка будзе дажджлівым, але цёплым

30.03.2010 17:10
Архив Редакция

У Рэспубліканскім гідраметэацэнтры паведамілі, што напачатку красавіка ў Беларусі ўсталюецца дажджлівае, але цёплае надвор'е. Пры гэтым 31 сакавіка надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць цыкланічны віхор з цэнтрам над Паўночным морам, а затым яго зменяць маларухомы атмасферны фронт і цёплая паветраная маса, якая паступае з акваторыі Чорнага мора.

«Уначы і раніцай 31 сакавіка па паўночнай палове краіны, дзе адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронта, месцамі пройдзе невялікі дождж. Днём абыйдзецца без істотных ападкаў, толькі ўвечары па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці чакаецца кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе згушчацца смуга. Вецер паўднёва-усходні ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэрмометры пакажуць уначы +4..+10°С, днём вясновае сонца прагрэе паветра да +10..+16°С, па Брэсцкай і Гомельскай абласцях да +18°С», — паведамляе Белгідраметцэнтр.

«У чацвер, першага красавіка, уначы па заходняй палове краіны, а днём на большай частцы прагназуюцца дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер уначы паўднёва-усходні парывісты, днём зменных кірункаў умераны. Тэмпература паветра ўначы +3..+10°С, днём +7..+14°С», — распавялі сіноптыкі.

«У пятніцу, другога красавіка, у многіх раёнах краіны пройдуць кароткія дажджы. Вецер зменных кірункаў умераны. Тэмпература паветра ўначы 0..+7°С, днём +7..+14°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамету.

Как вам новость?